Спартландыя
09.04.2016У суботу 9 красавіка ў спартыўнай зале школы было шумна, радасна і весела. Гэта спаборнічалі каманды «Татошка» і «Цімошка».
Спартландыю падрыхтавала і правяла настаўніца пачатковых класаў Басавец Святлана Паўлаўна. Вучні 1-4 класаў спаборнічалі ў чатырох эстафетах. 1 - «Баскетбольныя мячы» - паказала валоданне дзецьмі баскетбольным мячом, 2 - «Перадай мяч» - выявіла самую спрытную каманду, 3 - «Тэнісны бадмінтон» - самую хуткую каманду з выдатнай каардынацыяй, а «Калектыўны скачок» - самую дружную і фізічна развітую . Барацьба ішла з пераменным поспехам, але ў выніку - баявая нічыя! Віншуем! |