ВІНШУЕМ ПЕРАМОЖЦАЎ!
06.04.2016Шчыра віншуем каманду вучняў 10-11 класаў, якая заняла 1 месца ў раённых спаборніцтвах па настольным тэнісе.
У фінал выйшлі 7 каманд. Бажко Уладзіслаў, Грэчка Ганна і Юрчук Віталь пад кіраўніцтвам настаўніка фізічнай культуры і здароўя Літвінка І. І. у напружанай барацьбе перамаглі каманды гімназіі г. Століна, сярэдніх школ вёсак Велямічы, В. Малешава, Арлы, Асавая і Рубель. Гэта першая перамога нашай школы ў камандных спаборніцтвах па настольным тэнісе. |