Гульня КВЗ сезона 2016 “Моладзь. Творчасць. Гумар!”
10.03.2016У гульні сезона 2016 прынялі ўдзел 2 каманды: “Зборная школы” – 7, 8, 10 класы і каманда “Выпускнікі” з ліку вучняў 9,11 класаў.
Каманды ўдзельнічалі ў 5 конкурсах.
Візітка каманды “Зборная школы” была традыцыйнай, а вось выпускнікі ў гумарыстычнай форме пазнаёмілі гледачоў з удзельнікамі каманды. Тут вызначыўся Лугін Уладзіслаў (11 клас) у ролі “Вікторыі”.
“Няхай доўга цягнецца любімы ўрок” – так называўся 2 конкурс, дзе ўдзельнікі паказалі смешныя выпадкі на ўроках. Асабліва ўразіў “Унутраны голас” у выкананні Стрыбулевіча Яўгена (10 клас).
“Музычны конкурс” паказаў перавагу каманды “Зборная школы”.
“Конкурс капітанаў” – “Калі я стану дарослым”. Выказванне капітана “Зборнай школы” Дэйнека Вадзіма было ёмістым, кароткім і вельмі юмарным. А каманда “Выпускнікі” падрыхтавала сапраўдны фільм аб якасцях педагогаў, якія выпускнікі возьмуць з сабою ў дарослае жыццё.
“Біятлон” – гэта пачарговыя патанні камандзе суперніка. У каманды “Зборная школы” адказы на пытанні былі больш смешнымі, чым нарыхтоўкі адказаў у “Выпускнікоў”.
З лікам 70:66 перамогу атрымала каманда “Зборная школы” (капітан Дэйнэка Вадзім) . Прыз сімпатый гледачоў заваяваў Бажко Уладзіслаў (каманда “Выпускнікі”). Лепшым у намінацыі “Адкрыццё сезона 2016” названы Стрыбулевіч Яўген (каманда “Зборная школы”).
ВІНШУЕМ КАМАНДУ ПЕРАМОЖЦАЎ!