Гульня "Што? Дзе? Калі?"
27.02.201627 лютага, у суботу, для вучняў 1-4 класаў Кулік Святлана Нікіфараўна падрыхтавала пазнавальна-забаўляльную гульню «Што? Дзе? Калі?»
Заданні былі з розных галін навукі (прыродазнаўства, узаемаадносіны паміж людзьмі, будова чалавечага цела, «браты нашы меншыя», гарады Беларусі), адпавядалі ўзросту ўдзельнікаў гульні - вучняў 1-2, 3-4 класаў. Гульня праходзіла жыва, весела. Балельшчыкі шумна падтрымлівалі сваіх аднакласнікаў. У выніку заслужаную перамогу атрымалі вучні 4 класа. |