Віншаванне ветэрана
26.02.201625 лютага споўнілася 95 гадоў Хмаруку Адаму Аляксеевічу – адзінаму ветэрану Вялікай Айчыннай вайны, які пражывае ў Церабяжове.
Піянеры і члены ГА «БРСМ» у складзе дэлегацыі павіншавалі юбіляра. Адам Аляксеевіч узрадаваўся прыходу гасцей, актыўна абмяркоўваў апошнія навіны, расказаў пра франтавое жыццё. |