Cпартыўнае свята
24.02.2016Напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь у Церабяжоўскай сярэдняй школе адбылося спартыўнае свята “Доблесць. Мужнасць. Адвага “ з удзелам каманд аддзялення пагранічнага кантролю пункта пропуску «Верхні Церабяжоў» Пінскага пагранічнага атрада і вучняў 10-11 класаў школы.
Вёў мерапрыемства настаўнік фізічнай культуры і здароўя Літвінка І.І. |
|
Разнапланава былі пабудаваны эстафеты. Успаміналіся розныя віды войск: ад авіяцыі да артылерыі. Конкурсы дапамагалі выявіць моцныя бакі ўдзельнікаў. У конкурсе, прысвечаным авіяцыі, перамаглі школьнікі, а вось у снайперскім конкурсе перавага была на баку пагранічнікаў. Некаторыя конкурсы заканчваліся нічыёй. Гэта значыць, што школьнікі маюць даволі высокі ўзровень фізічнай падрыхтоўкі. |
|
У перапынках паміж эстафетамі вучаніцы школы выконвалі тэматычныя песні. Шмат было і балельшчыкаў, якія падтрымлівалі каманды. Атмасфера была цудоўная! Па выніках конкурсу з перавагай у адзін бал перамаглі пагранічнікі. Заслужаная перамога! |
З удзячным словам звярнулася дырэктар школы Цупа Л.Л., якая павіншавала прысутных са святам, падзякавала за ўдзел у свяце. Каманды былі ўзнагароджаны памятнымі кубкамі. |