Заслугоўвае давер
23.02.2016Другога дырэктара школы з такім прафесійным лёсам, як у Людмілы Лявонцьеўны Цупа, я не ведаю: каб чалавека без адзінага дня работы настаўнікам адразу прызначылі кіраўніком навучальнай установы і ён са сваімі абавязкамі справіўся выдатна. Менавіта таму яе педагагічны і кіраўнічы стаж аднолькавы — амаль 20 гадоў. Церабяжоўская школа стала для Людмілы Лявонцьеўны і выпрабаваннем, і месцам рэалізацыі ідэй і задум, і справай усяго жыцця.