Урок духоўнасці
15.02.2016 13 лютага, напярэдадні аднаго з дванаццаці праваслаўных свят - “Стрэчанне”, у Верхнецерабяжоўскай сельскай бібліятэцы прайшоў урок духоўнасці пад назвай “Грамніцы”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел вучні 1-4 класаў Церабяжоўскай сярэдняй школы, а ў якасці госця запрасілі мясцовага святара, пратаіерэя прыхода храма Святога прарока Іллі Аляксандра Пашкевіча. Бібліятэкар Таццяна Мікалаеўна Гузіч пазнаёміла дзяцей з гісторыяй свята. На гэтым мерапыемстве ў выкананні вучняў 2-га класа прагучалі вершы аб вясне, а вучні 3-га класа праспявалі прыпеўкі. Таксама прысутныя праслухалі малітву “Багародзіца, Дзева радуйся!” і прагледзелі прэзентацыю “Грамніцы”. У сваім выступленні айцец Аляксандр закрануў пытанні веры, шанавання бацькоў і любові да Радзімы. Кожны з прысутных атрымаў ў падарунак кніжку “Добрыя гісторыі для малых дзяцей” і абразкі. У зале панавала атмасфера святасці, дабрыні і хатняй утульнасці. Прыемна было назіраць цікавасць і натхненне ў вачах дзяцей. |