Урачысты збор «Юныя бязвусыя героі, юнымі вы засталіся навек»
11.02.2016
9 лютага піянеры дружыны «Піянерская планета» ўшанавалі памяць юных герояў-антыфашыстаў. Урачысты збор «Юныя бязвусыя героі, юнымі вы засталіся навек» прайшоў у актавай зале школы. Члены ГА «БРПА» пазнаёміліся з біяграфіямі Валі Зенкінай, Васі Каробка, Віці Хаменка і Шуры Кобера, Зіны Партновай і іншых. Асаблівыя пачуцці выклікаў аповед пра лёс Надзі Багданавай, якой на пачатак вайны не было яшчэ і 10 гадоў і якую гітлераўцы пакаралі двойчы, а баявыя таварышы пахавалі і нават паставілі помнік. І толькі праз 15 гадоў стала вядома, што Надзя Багданава жывая. Традыцыйна ў гэты Дзень прымаюцца ў рады Беларускай піянерскай арганізацыі новыя школьнікі. Урачыста павязалі гальштукі пяцікласнікам старшакласнікі, члены ГА «БРСМ». Юныя піянеры пакляліся быць годнымі памяці загінуўшых герояў.