Традыцыйна ў першую суботу лютага ў нашай школе сабраліся выпускнікі.
У госці завіталі юбіляры, якія скончылі школу 15, 10 і 5 гадоў таму. Пры дапамозе гульні-крычалкі «Гэта – я, гэта – я, гэта ўся мая сям’я» выпускнікі даведаліся новае пра сваіх аднакласнікаў; паспявалі школьныя песні; павесяліліся, гледзячы на смешныя сцэнкі. Асаблівыя эмоцыі – настальгію, здзіўленне, ціхі сум – выклікалі фотапрэзентацыі юбілярам пра школьнае жыццё.