Сустрэча курсантаў Інстытута пагранічнай службы з вучнямі 9-11 класаў.
29.01.2016
27 студзеня адбылася сустрэча курсантаў Інстытута пагранічнай службы з вучнямі 9-11 класаў. Аб сваім рашэнні стаць пагранічнікам і пра тое, як праходзіць вучоба ў сценах навучальнай установы, дзе спасцігаюць прамудрасці абранай прафесіі будучыя пагранічнікі, старшакласнікам расказаў курсант Інстытута пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь Арцём Семернік. Старшакласнікам для прагляду прадставілі прэзентацыю, у якой падрабязна апісана жыццё курсантаў, парадак і ўмовы паступлення ў Інстытут. Пра асаблівасці работы ў пунктах пропуску на Століншчыне вучням расказаў намеснік начальніка АПК «Верхні Церабяжоў» па ідэалагічнай рабоце Эдуард Ермакоў, а намеснік начальніка пагранічнай заставы «Рэчыца» аддзела пагранічнай службы «Рэчыца» Максім Ратнікаў – пра спецыфіку дзейнасці падраздзялення мяжы.