Спартыўна-гульнявая праграма «Прывітанне, марозная зіма!»
18.01.2016 У суботу, 16 студзеня, вучні 1-4 класаў удзельнічалі ў спартыўна-гульнявой праграме «Прывітанне, марозная зіма!», якую падрыхтавала і правяла класны кіраўнік 2 класа Вяроха Алена Мікалаеўна. Спаборнічалі 2 каманды - «Апельсін» і «Капітошка». Юныя спартсмены спрытна спраўляліся з эстафетамі. Ва ўпартай барацьбе з лікам 18:19 перамагла каманда «Апельсін». Такое мерапрыемства - зарад здароўя і добрага настрою на выхадныя. |