Навагодні ранішнік.
05.01.2016 30 снежня школьныя калідоры напоўніліся радаснымі прывітаннямі і смехам. Роўна ў 12 гадзін вучні сустрэліся з галоўнымі навагоднімі персанажамі: Дзедам Марозам і Снягуркай. На ранішнік завітала і сімвал надыходзячага года - Малпачка. Традыцыйныя карагоды змяняліся новымі музычнымі гульнямі. Сумаваць не было калі. Дзеці “стамілі” Дзеда Мароза танцамі і гульнямі,забаўлялі яго вершамі і песнямі. Класныя кіраўнікі падрыхтавалі свае конкурсы, і дзеці з радасцю гулялі ў “Снежкі”, і ў “Следапыта”, і ў “Знайку”. Пераможцы абменьвалі фішкі на цукеркі ў Снягуркі. Скончыўся ранішнік музычнай гульнёй “Варушыся!”, якая стала дэвізам на ўвесь наступны год. |