Дабрачынны кірмаш «Дабрыні адчыняюцца сэрцы»
04.12.2015 4 снежня ў школе прайшоў дабрачынны кірмаш «Дабрыні адчыняюцца сэрцы», прысвечаны Дню інваліда. Вучні 5-11 класаў падрыхтавалі дома салодкую выпечку і прадавалі яе. Пакупнікі, вучні малодшых класаў, педагогі, засталіся задаволеныя прысмакамі. Хрусткія трубачкі, піражкі, пірагі і печыва разышліся на ўра! Кірмаш доўжыўся тры перапынкі. Больш за ўсе грошай зарабілі вучні 11 класа – 200000 руб. Частка сродкаў пойдзе на навагоднія падарункі дзецям-інвалідам школы, частка – на рахунак Столінскай раённай арганізацыі дзяцей-інвалідаў. |