Ведай нашых! Нашы выпускніцы ў гэтым годзе парадавалі прызавымі месцамі ў 2 этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Каржоўнік Вераніка заняла 1 месца па грамадазнаўстве, Ракала Дар'я - 1 месца па беларускай мове і літаратуры. Яшчэ адна выпускніца - Баечка Вераніка - увайшла ў пяцёрку лепшых па гісторыі. Віншуем!