Падарожжа ў Мірскі замак
03.11.2015 На асенніх канікулах вучні 9,11 класаў нашай школы разам з настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Ракала В. М. і супрацоўнікамі аддзялення пагранічнага кантролю “Верхні Церабяжоў“ наведалі замкавы комплекс “Мір “, які знаходзіцца ў Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці. Мірскі замак у г.п. Мір - унікальны помнік нацыянальнай культуры Беларусі. У 2000 г. ён быў уключаны ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА . Архітэктурны комплекс уключае ў сябе Мірскі замак XVI-XX стст., земляныя валы XVI-XVII стст., парк, штучнае возера, флігель, капліцу-пахавальню князёў Святаполк-Мірскіх з домікам ахоўніка і варотамі, прыдарожную капліцу. Мы пазнаёміліся з 39 экспазіцыямі Мірскага замка, наведалі капліцу-пахавальню князёў Святаполк-Мірскіх, апошніх уладальнікаў замка. Уражваюць адноўленыя інтэр'ерныя залы: "Сталовай хаты", "Партрэтнай залы", "Сенцаў" і інш. з. У экспазіцыях музея прадстаўлены ўнікальныя прадметы мэблі, зброі, габеленаў і інш. Пачуццё гонару перапаўняла нашы сэрцы . Мірскі замак – сімвал нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Беларуь! Вельмі добра, што мы мелі магчымасць дакрануцца да гэтай спадчыны. Выказваем падзяку намесніку начальніка па ідэалагічнай рабоце аддзялення пагранічнага кантролю “Верхні Церабяжоў “ Ермакову Эдуарду Сяргеевічу за арганізаваную экскурсію, а таксама вадзіцелю Бык Вячаславу Іванавічу за камфортную паездку. |