Дзень настаўніка
06.10.2015 4 кастрычніка ў школе святкавалі Дзень настаўніка. З самай раніцы, на парозе школы вучні віталі настаўнікаў, жадалі здароўя і поспехаў. |
---|
Урокі ў гэты дзень праводзілі падрыхтаваныя старшакласнікі. У ролі дырэктара школы працавала вучаніца 11 класа, сакратар пярвічнай арганізацыі ГА “БРСМ”, выдатніца вучобы Ракала Дар’я. |
Па водгукам настаўнікаў-вучняў, пасля ўрокаў у малодшых класах яны з большай павагай сталі адносіцца да прафесіі. |
Пасля ўрокаў – традыцыйны ўрачысты канцэрт. У гэтым годзе кожны клас падрыхтаваў рэпартаж або выступленне з жыцця школы. |
Асаблівым поспехам карысталіся нумары мастацкай самадзейнасці 10 і 11 класаў. |