30 верасня 2015 года ў самых маленькіх жыхароў нашай школы адбылося свята
01.10.2015 30 верасня 2015 года ў самых маленькіх жыхароў нашай школы адбылося свята: яны сталі сапраўднымі першакласнікамі. 30 дзён дзеці разам з настаўніцай рыхтаваліся да гэтага дня, развучвалі песні, вершы, нават падрыхтавалі танец. Запрошаныя на свята бацькі былі прыемна ўражаны паводзінамі сваіх дзяцей і паглядзелі на іх новымі вачыма. | |
---|---|
Віншуем першакласнікаў са святам і спадзяемся, што яны будуць дастойнымі вучнямі нашай школы. | |