Зручныя пытанні па нязручнай тэме
10.01.2020 10 студзеня, у рамках работы рэсурснага цэнтра «Фарміраванне культуры здаровага харчавання», педагог-псіхолаг Васілевіч Ала Рыгораўна правяла для дзяўчынак 8-11 класаў групавую кансультацыю з элементамі трэнінга “Зручныя пытанні па нязручнай тэме”.
Падлеткі пазнаёміліся з паняццямі дыеты, буліміі і анарэксіі. З практыкавання "Мая рэальная фігура" дзяўчаты даведаліся аб механізме ўзнікнення комплексаў і развянчалі свае. "Талерка здароўя" дапамагла наглядна вызначыць аптымальныя суадносіны кампанентаў прыёму ежы падчас сняданку, абеду і вячэры, а практыкаванне "Шакалад" дазволіла навучыцца рацыянальна ўжываць прысмакі. |