Вечар сустрэчы школьных сяброў
08.02.2020
У суботу, 8 лютага, у актавай зале сабраліся выпускнікі юбілейных выпускаў. Пазнаёміўшыся адзін з адным з дапамогай гульні-крычалкі, былыя школьнікі ўспаміналі аб сваім школьным жыцці, смешныя выпадкі, любімых настаўнікаў. Інтэлектуальны конкурс паказаў, што востры розум і школьныя веды заўсёды з нашымі выпускнікамі. Тэматычныя песні дапамаглі гледачам пагрузіцца ў дзяцінства і стварылі сяброўскую, цёплую атмасферу. |