Падарункі абаронцам Айчыны
20.02.202020 лютага вучні 1 ступені агульнай сярэдняй адукацыі пад кіраўніцтвам Гузіч Таццяны Мікалаеўны сваімі рукамі выраблялі падарункі. Дзяўчынкі і хлопчыкі вельмі стараліся акуратна змайстраваць вырабы, бо яны прызначаліся каханым мужчынам у сям'і: дзядулям, татам, братам. Таццяна Мікалаеўна заўсёды творча падыходзіць да заняткаў гуртка “Чароуны куфэрак”, шукае нетрывіяльныя вырабы. Вось і на гэты раз яна выбрала для падарунка аб'ёмны макет танка.