Заканадаўства для непаўналетніх
21.02.202021 лютага школу з лекцыяй наведала памочнік пракурора Столінскага раёна Вабішчэвіч Святлана Іванаўна. Тлумачальная гутарка з вучнямі 8-11 класаў асвятляла працу праваахоўных органаў па прафілактыцы злачыннасці сярод непаўналетніх, выкананне заканадаўства па абароне правоў дзяцей. Дыялог са школьнікамі атрымаўся змястоўным і цікавым. Пытанні, якія задавалі, тычыліся наступстваў супрацьпраўных паводзін і ўзаемадзеяння з прадстаўнікамі МУС.