Школа Актыўнага Грамадзяніна
27.02.202027 лютага ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «ШАГ» для вучняў 8-11 класаў нашай школы быў праведзены занятак «Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь: на варце бяспекі і суверэнітэту» (Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь»). 9-цікласснікі падрыхтавалі мультымедыйную прэзентацыю.
Госцем мерапрыемства стаў начальнік змены аддзялення пагранічнага кантролю “Верхні Церабяжоў” майор Жураўлёў Вячаслаў Аляксандравіч. Формай правядзення быў абраны адкрыты дыялог, падчас якога школьнікі даведаліся, што ў краіне надаецца вялікая ўвага абараназдольнасці дзяржавы, прыйшлі да высновы, што служыць у войску ганарова і адказна, даведаліся аб новых ільготах і мерах сацыяльнай абароны для грамадзян, якія прайшлі тэрміновую вайсковую службу і службу ў рэзерве.