Рэпетыцыя агульнашкольнай эвакуацыі
28.02.2020У пятніцу, 28 лютага, вучні і настаўнікі пасля 3-х званкоў арганізавана эвакуіраваліся са школы. На лінейцы ў двары настаўнікі здавалі рапарты пра колькасць вучняў дырэктару школы. Намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Адамчук Алена Васільеўна распавяла аб правілах паводзін пры пажары. Затым усе вярнуліся ў школу.
Рэпетыцыя дазволіла ўсім практычна прайсці маршруты эвакуацыі.