Краіны-сёстры
02.04.2020Для вучняў 1 ступені бібліятэкар Ніжнецерабяжоўскай сельскай бібліятэкі Гузіч Таццяна Мікалаеўна правяла гутарку "Краіны-сёстры" з прэзентацыяй. Педагог сацыяльны Бабіч Вольга Мікалаеўна для вучняў 6 класа правяла гутарку "Дзве сястры: Беларусь і Расія". Класныя кіраўнікі старэйшых класаў падрыхтавалі фота-выставу "Беларусь і Расія: памятныя месцы", дзе сабралі фатаграфіі экскурсій па нашых краінах. Педагог-арганізатар Васілевіч Ала Рыгораўна для вучняў 9-11 класаў правяла пазнавальнае мерапрыемства " Беларусь і Расія: агульная гісторыя, агульная доля».12 сакавіка ў школе прайшло ўрачыстае мерапрыемства "Свята заўсёды са мной", прысвечанае Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, на якім вучням 8, 9 класаў уручылі пашпарты, падарункавыя кнігі «Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь» і членскія білеты грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі".
26 сакавіка класны кіраўнік 10 класа Лугіна Л.Ф. правяла для вучняў 8–11 класаў чарговае пасяджэнне Школы Актыўнага Грамадзяніна па тэме: “Мы – грамадзяне мірнай і стваральнай краіны.