Карысныя канікулы
06.04.2020
Напярэдадні Вялікадня кіраўнік гуртка «Дэкаратыўна-прыкладная творчасць» Вероха Алена Мікалаеўна падрыхтавала для сваіх гурткоўцаў цікавы выраб «Велікодны кошык». Крэатыўнае выкананне, яркія колеры зацікавілі школьнікаў. А канчатковы вынік парадаваў і дазволіў ганарыцца сабой. |
Асаблівасць правядзення заняткаў гуртка «Чароўны куфэрак» - крэатыўнасць і выкарыстанне нестандартных матэрыялаў. Педагог дадатковай адукацыі Гузіч Таццяна Мікалаеўна заўсёды ведае, чым зацікавіць сваіх рабят. Вось і перад Вялікаднем дзеці выраблялі кошыкі, выкарыстоўваючы пакет з-пад яек. Работы атрымаліся не толькі прыгожымі, але і функцыянальнымі - наяўнасць на святочным стале яркай падстаўкі, зробленай сваімі рукамі, падыме настрой і дазволіць пахваліцца гасцям. |
Вясной прыйшоў час уборкі помнікаў загінулым воінам. Вучні 7 класа пад кіраўніцтвам класнага кіраўніка Багатка Інэсы Паўлаўны прыбралі магілу малодшага лейтэнанта 447-га стралковага палка 397-ой стралковай дывізіі Сталярова Рыгора Паўлавіча, які загінуў пры вызваленні Церабяжова і пахаваны на тэрыторыі царквы. |
Дапамога цэнтральнай раённай бальніцы
Педагогі школы з карысцю праводзяць вясновыя канікулы. Яны далучыліся да ініцыятывы педагогаў раёна па пашыве шматразовых масак для медперсаналу ЦРБ. |
Красавік, па традыцыі, месяц пасадкі дрэў. Нашы вучні, выпускнікі 9 і 11 класаў, прынялі ўдзел у акцыі «Зялёны двор» і высадзілі на прышкольным двары маладыя саджанцы клёнаў. Хлопцы спадзяюцца, што клёны будуць доўга радаваць будучых школьнікаў. |