Чарнобыль. Захоўваючы памяць…
29.04.2020У школе з 20 па 29 красавіка прайшла дэкада грамадска-патрыятычных спраў "Чарнобыль. Захоўваючы памяць…»
У рамках дэкады класнымі кіраўнікамі праведзены інфармацыйна – асветніцкія мерапрыемствы, інфармацыйныя і класныя гадзіны «Чарнобыль-наш боль і памяць».
Экскурсіі ў школьны краязнаўчы куток, знаёмства з матэрыяламі міжнароднага праекта «CORE» па радыялагічнай культуры, прагляд відэафільмаў, тэматычны выпуск агульнашкольнай газеты" МЫ + МЫ " азнаёмілі вучняў не толькі з храналогіяй аварыі, але і з успамінамі ліквідатараў, перасяленцаў; нагадалі правілы пражывання ў зоне з радыялагічным кантролем.