Вялікай Перамозе прысвячаецца
12.05.2020Падрыхтоўка да святкавання юбілею Перамогі пачалася ў красавіку: навучэнцы школы правялі працоўныя дэсанты па ўборцы тэрыторыі помніка загінулым воінам і магілы малодшага лейтэнанта Рыгора Сталярова, педагогі заняліся добраўпарадкаваннем яго магілы.
З 4 мая ў школе пачаўся тыдзень святкавання 75-годдзя Вялікай Перамогі, падчас якога класныя кіраўнікі са сваімі класамі ўсклалі кветкі каля помніка загінуўшым воінам і на магілу малодшага лейтэнанта Рыгора Сталярова. У кожным класе прайшлі запланаваныя мерапрыемствы: выстава "Беларусь памятае”, конкурсы малюнкаў “75 гадоў пад мірным небам”, чытальнікаў “Хвіліна маўчання". Вучні 7 класа пад кіраўніцтвам класнага кіраўніка Багатка Інэсы Паўлаўны вырабілі кошык з кветкамі, які змясцілі каля помніка. Пад кіраўніцтвам педагога дадатковай адукацыі Гузіч Таццяны Мікалаеўны вучні 1-4 класаў вырабілі аб'ёмную кампазіцыю "Вечны агонь".
Кіраўніцтва Рэчыцкага сельскага савета сумесна з педагогамі школы ўсклалі кветкі і вянкі да помнікаў салдатам, якія загінулі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Педагог-арганізатар падрыхтавала відэаролік, прысвечаны ветэранам, ураджэнцам вескі Церабяжоў.