Азеляненне школьнага двара
12.05.2020Добраўпарадкаванне - важная і незаменная частка стварэння спрыяльнага асяроддзя для здароўя і рознабаковага развіцця школьнікаў: эстэтычнага, культурнага, экалагічнага.
12 мая ў рамках рэалізацыі праекта "Зялёная школа" старшакласнікі пад кіраўніцтвам Грэчка Ларысы Рыгораўны і Аляксандра Уладзіміравіча афармлялі кветкамі клумбы. Удзел у стварэнні прыгожага дазволіць палепшыць умовы адпачынку усім "жыхарам" школы, і прызвычаіць іх беражліва ставіцца да прыроды.