Разам з намі арыгамі
25.05.2020Калі на вуліцы ідзе дождж і надвор’е не спрыяе да прагулак, самы час навучыцца чаму-небудзь новаму і карыснаму.
Пад такім дэвізам праходзіў занятак арыгамі для вучняў 6, 8 класаў пад кіраўніцтвам педагога дадатковай адукацыі Гузіч Таццяны Мікалаеўны. У суботу, 23 мая, удзельнікі гуртка «Чароўны куфэрак» прадоўжылі знаёмства са старадаўнім відам мастацтва – арыгамі. На гэтым занятку яны выраблялі макет пакета, які можна выкарыстоўваць і для ўпакоўкі падарунка, і для пакупак у магазіне.