Справаздача гурткоўцаў
01.06.2020Традыцыйна ў канцы навучальнага года ў школе адбываюцца творчыя справаздачы гурткоўцаў.
З 25 мая настаўнікаў і школьнікаў радавала выстава ўдзельнікаў гуртка «Умелыя рукі», кіраўнік Аляксандр Васільевіч Ляшкевіч. Цікавыя вырабы, апавяданні аўтараў прыцягнулі ўвагу ўсіх. На наступны год у Аляксандра Васільевіча будзе шмат захопленых гурткоўцаў.