Дзень ведаў у Церабяжоўскай сярэдняй школе
01.09.2020У Церабяжоўскай сярэдняй школе 1 верасня прайшло свята першага званка і стала значнай падзеяй для 94 вучняў, 12 з якіх – першакласнікі.
З віншаваннем і найлепшымі пажаданнямі да прысутных звярнуўся дырэктар школы Шпакевіч Вадзім Мікалаевіч, а таксама ганаровыя госці свята – старшыня Столінскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Цупа Людміла Лявонцьеўна і начальнік фінансавага аддзела Столінскага раённага выканаўчага камітэта Жук Ніна Іванаўна.
Першакласніца Козел Дарына і вучань 11 класа Тарасюк Вячаслаў адкрылі новы навучальны год у нашай школе.
Няхай гэты год падарыць вучням, педагогам і бацькам радасць пазнання, дадасць новых і дзіўных адкрыццяў, творчых пачынанняў.