Дзень самакіравання ў Церабяжоўскай сярэдняй школе
05.10.2020У пятніцу, 2 кастрычніка, у Церабяжоўскай сярэдняй школе адбыўся Дзень самакіравання.
Вучні старэйшых класаў на сабе адчулі усю асалоду і цяжкасці настаўніцкай прафесіі. З захапленнем і бадзёрым настроем, а ў канцы дня з некаторай стомленасцю праводзілі заняткі. Адукацыйны працэс у гэты дзень быў паспяховым. Да Дня настаўніка ў фае першага паверха творчымі сіламі вучняў і педагагічнага калектыву была створана вельмі прыгожая фотазона, на фоне якой было многа жадаючых зрабіць фотаздымак на памяць. А ў канцы дня для ўсіх настаўнікаў адбыўся святочны канцэрт, дзе з вясёлымі пастаноўкамі, творчымі нумарамі, цёплымі, шчырымі віншаваннямі выступілі вучні 5-11 класаў.
Са святам, дарагія настаўнікі!