Папаўненне ў піянерскай сям’і
27.10.202027 кастрычніка вучні 5 класа прынялі актыўны ўдзел у гульні “Падарожжа па краіне Піянерыі”. Падчас мерапрыемства яны пазнаёміліся з сімволікай, гісторыяй піянераў, правіламі, дзейнасцю нашай дружыны. А таксама вучыліся вязаць піянерскі гальштук. Цяпер у нашай піянерскай сям’і стала на 7 вучняў больш.