Тыдзень энергазберажэння
17.11.2020З 09.11 па 14.11 у нашай школе праходзілі розныя мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню энергазберажэння. Дзеці ўспаміналі, як эканоміць святло, ваду і цяпло. Глядзелі мультфільмы, у якіх паказваецца, як берагчы энергію. Таксама ў школе прайшоў конкурс малюнкаў, лістовак, плакатаў “Эканомім у школе і дома ”. Самымі актыўнымі былі вучні 4, 5, 7 класаў. Лепшыя работы прынялі ўдзел у раённым этапе рэспубліканскага конкурса “Энергамарафон”.