Пасяджэнне аматараў гульні ‘Бiнга’
28.11.2020Карткі з наборам лічбаў, лататрон,шары з лічбамі і літарамі,яркія фішкі зацікавілі ўдзельнікаў гульні "Бінга", якую арганізавала Вяроха А.М. Дзеці хутка зразумелі правіла гульні, навучыліся ліха круціць лататрон і гучна вымаўляць " Бінга". Перамога ў гэтай гульні залежыла ад уважлівасці, удачы і шанцавання. У выніку кожны атрымаў сертыфікат удзельніка гульні і салодкія прызы за перамогу.