«Што? Дзе? Калі?»
01.12.2020У суботу 28.11.2020 у складзе каманды «Калі ласка» вучні 5-7 класаў прынялі ўдзел у раённым этапе абласнога сінхроннага турніру па гульні «Што? Дзе? Калі?». У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй, якая склалася, інтэлектуальны турнір быў праведзены ў дыстанцыйным фармаце. Па выніках гульні нашы вучні занялі годнае 5 месца сярод 36 каманд устаноў адукацыі раёна.