“Ад сэрца да сэрца”
03.12.2020Асамблея заклікала дзяржавы-члены ААН праводзіць мерапрыемствы ў азнаменаванне Дня інвалідаў, тым самым нагадваючы аб праблемах гэтых людзей. А галоўнае – забяспечыць для іх пастаянную сацыяльную абарону і падтрымку, роўныя з усімі астатнімі членамі грамадства магчымасці.
Штогод вучні школы далучаюцца да акцыі па збору сродкаў на набыццё навагодніх і калядных падарункаў дзецям з абмежаванымі магчымасцямі. Так 3 снежня ў нашай школе прайшоў дабрачынны канцэрт “Ад сэрца да сэрца” прысвечаны Дню інвалідаў. У ім прынялі удзел дзяўчынкі 4, 7, 9, 10, 11 класаў: яны спявалі і танцавалі для вучняў і настаўнікаў нашай школы. А вучні 8 і 5 класаў падрыхтавалі цікавыя прызы для латарэі, у якой ніхто не застаўся без выйгрышу.