Міжнародная салідарнасць, агульная адказнасць
01.12.2020Сусветны дзень барацьбы са СНІДам кожны год прысвечаны пэўнай тэме. Сёлета тэма: “Міжнародная салідарнасць, агульная адказнасць”.
“Зберажы сябе і сваю будучыню!” – пад такім дэвізам прайшла ў школе акцыя да Міжнароднага дня барацьбы са СНІДам. Удзельнікі акцыі абмеркавалі праблемы, звязаныя з захворваннем, а таксама даведаліся пра сімвал – чырвоную стужку.
Чырвоная стужка – проста пяцелька з палоскі чырвонай тканіны – сімвал мнагазначны. Гэта не толькі знак памінання памерлых ад СНІДу. Гэта знак датычнасці да глабальнай праблемы, сімвал салідарнасці з тымі, каго закранула эпідэмія СНІДу асабіста: з ВІЧ-інфіцыраванымі і хворымі на СНІД, з іх роднымі і блізкімі. Гэта сімвал пратэсту супраць невуцтва, супраць дыскрымінацыі людзей, якія жывуць з ВІЧ.
Чырвоная стужка стала абавязковым атрыбутам эмблем ўсіх арганізацый і супольнасцяў, якія займаюцца праблемамі лячэння і прафілактыкі ВІЧ/СНІДу, а таксама абароны правоў ВІЧ-інфіцыраваных і хворых СНІДам.