Прававы тыдзень у Церабяжоўскай сярэдняй школе
15.12.202010 снежня вучні групы падоўжанага дня Церабяжоўскай СШ наведалі Верхнецерабяжоўскую сельскую бібліятэку для прагляду мультфільмаў: «Азбука правоў дзіцяці» з серый «Смешарики», «Гусі-лебедзі». Пасля прагляду дзеці адказвалі на пытанні бібліятэкара аб правах і абавязках дома. Адказы былі розныя: мыццё посуду, нагляд за малодшымі брацікамі і сястрычкамі і інш.. Пасля гутаркі вучні пазнаёміліся з літаратурнай выставай «Лабірынт законаў», якая размясцілася на першым паверсе школы.