Новы год у нашай школе
04.01.2021Кожны на Новы год чакае цудаў! Так і нашы школьнікі верылі, што Дзед Мароз не забудзе пра іх. Наш Дзед Мароз і Снягурка заглянулі ў кожны клас, не забылі нікога. Усе дзеці з задавальненнем правялі весела час: танцавалі пад музыку, чыталі вершы, удзельнічалі ў конкурсах. Самыя маленькія жыхары нашай школы адправіліся ў падарожжа са Снягуркай, у якім іх чакалі розныя перашкоды, конкурсы, загадкі. Яны вельмі актыўна ўсё выконвалі, каб дапамагчы з пошукам Дзеда Мароза. Не забыў Дзед Мароз і пра старэйшых школьнікаў. Ён заглянуў у кожны клас. А 14-гадовыя вучні атрымалі падарункавае выданне “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”.