Выстава “Знакавыя падзеі трылогіі малой радзімы”
11.01.2021У перыяд з 14 снежня па 19 снежня 2020 года ў дзяржаўнай установе адукацыі “Церабяжоўская сярэдняя школа” працавала выстава “Знакавыя падзеі трылогіі малой радзімы”, на якой былі прадстаўлены даследчыя работы навучэнцаў і педагогаў, прысвечаныя малой радзіме, інфармацыйныя матэрыялы аб знамянальных падзеях, якія адбыліся ў вёсках Верхні і Ніжні Церабяжоў, літаратурныя творы і навуковыя работы знакамітых землякоў, матэрыялы аб гістарычна значных аб'ектах. Таксама была арганізавана фотавыстава «Мой край пяшчотны» з краявідамі роднага краю. 17-18.12.2020 ў рэкрэацыі другога паверха школы быў арганізаваны паказ розных медыя-прэзентацый, прысвечаных малой радзіме.