Пазнавальна-экалагічная гульня “Нашы запаведныя месцы”
14.01.202112 студзеня на базе Церабяжоўскай сярэдняй школы, у групе ГПД, бібліятэкар Верхнецерабяжоўскай сельскай бібліятэкі правяла пазнавальна-экалагічную гульню “Нашы запаведныя месцы”. Мэтай гэтай гульні стала знаёмства з прыродаахоўнымі тэрыторыямі Беларусі, пашырыць веды вучняў аб ахове прыроды роднага края. Дзеці завочна пабывалі і ў Бярэзінскім біясферным запаведніку, і ў Палескім дзяржаўным радыяцыйна-экалагічным запаведніку, і ў Прыпяцкім нацыянальным парку, і на Браслаўскіх азёрах, і ў Нарачанскім парку, а самае галоўнае, ў Белавежскай пушчы. На кожнай станцыі іх чакалі розныя заданні. А напрыканцы быў свабодны мікрафон, дзе дзеці адказвалі, што яны даведаліся, што ўбачылі, што пачулі і што думаюць. Затым атрымалі невялічкія падарункі у выглядзе буклетаў “Нашы запаведныя месцы”.
І ў гэты ж дзень дзеці наведалі бібліятэку, дзе была аформлена кніжная высава “Запаведнік – жамчужына прыроды”