31 студзеня – Дзень беларускай навукі
01.02.202125 студзеня адбылося адкрыццё філалагічнага тыдня. У першы дзень быў праведзены конкурс малюнкаў “Па старонках любімых казак”, ”Любімыя творы ў малюнках”, у якім прынялі ўдзел вучні 1-11 класаў. Яркія і прыгожыя малюнкі атрымаліся ў Семчук Анастасіі, Бык Валерыі. Вучні 8 класа прынялі ўдзел ў інтэлектуальнай гульні “Што? Дзе? Калі?”, якую падрыхтавала настаўнік беларускай мовы і літаратуры Багатка І.П.
У аўторак, 26 студзеня, настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Ракала В.М. быў праведзены конкурс “Пагуляем у роднае слова” сярод вучняў 6 класа. Яны прадэманстравалі свой інтэлектуальны патэнцыял. У ходзе мерапрыемства дзеці развівалі сваё творчае мысленне, вуснае маўленне, узбагачалі слоўнікавы запас. Перамагла каманда дзяўчынак.
Вучні 1 класа разам з настаўнікам Басавец С.П. пазнаёміліся з творчасцю С.Я.Маршака. Была праведзена віктарына, у ходзе якой вучні адгадвалі герояў твораў С.Я.Маршака.
У кабінетах рускай і беларускай мовы і літаратуры былі наладжаны тэматычныя выставы, прысвечаныя пісьменнікам-юбілярам.
Турнір-віктарына “Па краіне гукаў і літар” адбылася ў 2 класе, у сераду. Клас быў падзелены на дзве каманды. Вызначылася каманда, якая больш ведае родную мову і любіць яе.
Вершы і песні на роднай мове можна было пачуць на мерапрыемстве “Свята роднай мовы”, якое было праведзена настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Багатка І.П. сярод вучняў 7 класа.
Перапынкі таксама былі насычаны беларускай мовай.
Прайшла акцыя “Размаўляй па-беларуску”.
Настаўнік рускай мовы і літаратуры Бабіч В.М. правяла падарожжа-віктарыну “Па старонках любімых кніг” з вучнямі 9 класа.
Сярод вучняў 1-11 класаў прайшоў конкурс малюнкаў “Мая Радзіма-Беларусь”.
28 студзеня для вучняў школы была арганізавана выстава кніг “Займальная руская мова”.
Сярод вучняў 3 класа праводзіўся конкурс чытачоў “Край любімы”. Вучні разам з настаўнікам Вярохай А.М. падрыхтавалі вершы рускіх паэтаў, прысвечаныя порам года. Пераможцай у конкурсе стала Дуленчук Дар’я.
Урок-віктарына “Ці ведаеш ты рускую мову?” прайшла ў 8 класе. Пытанні былі складаныя, але вучні справіліся. Атмасфера была святочнай і сяброўскай.
Для вучняў 8-11 класаў прайшла тэматычная інфармацыйная гадзіна “Беларуская навука: у нагу з часам”.
29 студзеня настаўнікам нямецкай мовы Вярэніч Г.М. быў праведзены конкурс чытачоў у 9 класе.
На перапынках гучалі нямецкія песні. На дзвярах кожнага класа быў фотаздымак знакамітых мясцін Германіі з апісаннем.
Настаўнікам рускай мовы і літаратуры Бабіч В.М. з мэтай фарміравання цікавасці да творчасці У.С.Высоцкага, выхавання пачуцця патрыятызму, маральных каштоўнасцей, захавання памяці тых, хто загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны, для вучняў 9-11 класаў была праведзена літаратурна-музычная кампазіцыя “Памяці Уладзіміра Высоцкага прысвячаецца…”
30 студзеня - закрыццё філалагічнага тыдня. Вынікі - добрыя адзнакі, граматы, салодкія пачастункі, але галоўнае – вера вучняў ў свае здольнасці і магчымасці.