Спаборніцтвы па лыжных гонках
19.02.202116.02.2021 года ў Церабяжоўскай сярэдняй школе праходзілі спаборніцтвы па лыжных гонках. У спаборніцтвах прымалі ўдзел вучні 3-11 класаў. Гонкі арганізоўваліся з паасобнага старту. Пераможцаў вызначалі ў кожным класе. Свае ўзнагароды вучні атрымаюць на спартыўным свяце 23.02.2021, прысвечаным Дню абаронцаў Айчыны, на якім мы з нецярпеннем чакаем каманду Рэчыцкага пагранічнага атрада.