Міжнародны дзень роднай мовы
22.02.202119 лютага ў Церабяжоўскай сярэдняй школе да Міжнароднага дня роднай мовы была праведзена Купалаўская дыктоўка “Наша роднае слова”. Мэта мерапрыемства: падтрымаць цікавасць да вывучэння беларускай мовы, павысіць узровень авалодання правапіснымі нормамі сучаснай беларускай мовы, развіваць грамадзянскую культуру.
У дыктоўцы ўдзельнічалі вучні 10-11 класаў і два настаўнікі. Усе паказалі высокі ўзровень валодання роднай мовай.
Таксама была арганізавана тэматычная выстава да Міжнароднага дня роднай мовы. Вучні 5-8 класаў удзельнічалі ў конкурсе па стварэнні паштовак у нацыянальным стылі.