Дзень абаронцы Айчыны
24.02.2021Свята 23 лютага ў школе – добрая нагода для выхавання ў вучняў пачуцця патрыятызму, фарміравання ў дзяцей гонару за слаўных абаронцаў Айчыны. Настаўнікам рускай мовы і літаратуры Лугіной Л.Ф. быў праведзены ўрок ў 7 класе па паэме А.Т.Твардоўскага “Василий Тёркин”. Вучні прайшлі дарогамі галоўнага героя. Падчас ўрока паказалі веданне тэксту, разуменне ідэйна-мастацкага багацтва паэмы, праявілі творчыя здольнасці, выразілі сваю любоў да Радзімы, адданасць і гонар за яе, імкненне служыць яе інтарэсам, абараняць ад ворагаў у любы момант, калі гэта спатрэбіцца, як гэта рабіў Васілій Цёркін.
Хлопчыкі 8 класа прынялі актыўны ўдзел у гульні "Ідзе салдат па горадзе", якая складалася з розных выпрабаванняў. Будучыя абаронцы прадэманстравалі як фізічныя, так і інтэлектуальныя здольнасці.