Экскурсія ў Столінскі РАУС
27.02.2021У актавай зале дзецям быў прадэманстраваны відэафільм «Выберы жыццё без наркотыкаў». У фармаце круглага стала праведзена прафілактычная гутарка з вучнямі на розныя тэмы. Казалі пра шкоду алкаголю, тытуню, наркотыкаў і іх прэкурсораў, аб мерах адказнасці. Падчас дыялогу вызначылі асноўныя рызыкі і пагрозы, якія могуць паўстаць пры выкарыстанні сеткі Інтэрнэт дзецьмі.
Затым хлопцам была прдастаўлена магчымасць паглядзець на спецсродкі і зброю, якія выкарыстоўваюць супрацоўнікі міліцыі пры нясенні службы. Вучні змаглі патрымаць у руках зброю, спецсродкі. Было бачна, што падобныя, якія сталі ўжо рэгулярнымі, сустрэчы цікавыя школьнікам. Як спадзяецца кіраўніцтва Столінскага РАУС, дзякуючы такім мерапрыемствам, у хлопцаў складзецца станоўчае меркаванне аб службе ў міліцыі і ўзнікне цвёрдае жаданне пайсці вучыцца і ў далейшым працаваць у органы ўнутраных спраў. А самае галоўнае - быць правапаслухмяным грамадзянінам нашай краіны .
Далей школьнікі былі азнаёмлены з багатай гісторыяй аддзела. У форме займальнай гутаркі Сяргей Вячорка распавёў дзецям аб структуры органаў унутраных спраў, службах, якія ёсць у РАУС, якія іх асноўныя задачы. Было расказана аб механізмах атрымання сігналаў і паведамленняў у аператыўную службу, далейшых дзеяннях міліцыянтаў.
Нашы вучні наведалі музей у будынку аддзела ўнутраных спраў Столінскага райвыканкама, дзе азнаёміліся з гісторыяй органаў унутраных спраў Століншчыны, агледзеўшы экспанаты музея.