Промаакцыя Столінскага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці
26.04.202124.04.2021 вучні 9 класа Церабяжоўскай сярэдняй школы прынялі ўдзел у промаакцыі, якая праводзілася на базе УА “Столінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці”. На гэтым мерапрыемстве нашы вучні пазнаёміліся з асаблівасцямі спецыяльнасцяў, якім навучаюцца ў дадзенай установе адукацыі, з матэрыяльнай базай ліцэя, педагогамі, пабывалі на выставе творчых работ ліцэістаў.