Кінамарафон «Глядзі і памятай»
27.04.2021У рамках рэспубліканскага культурна-патрыятычнага кінамарафона «Глядзі і памятай», прысвечанага 80-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны для вучняў V-XI класаў 17.04.2021 і 21.04.2021 быў арганізаваны кіналекторый па першым тэматычным блоку «Пачатак вайны», падчас якога вучні праглядзелі і абмеркавалі фільмы «Брэсцкая крэпасць», «Баявая машына».
Пры абмеркаванні фільмаў вучні казалі аб любові да Радзімы, бацькоў, блізкіх людзей, пра важнасць такіх паняццяў, як абавязак, гонар і годнасць.